Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Парк Уга Чавеса. Пабудавалі і… забылі

Прайшло ўсяго пару месяцаў з адкрыцця парку, а частка канструкцый зламана і кінута без дагляду. Частка элементаў рэальна прадстаўляе небяспеку для дзяцей.


Не так даўно ў мінскім парку Уга Чавеса, што знаходзіцца ў раёне Каменнай горкі, адкрылі дзіцячы пляц забаў. Парк хутка стаў любімым месцам сямейнага адпачынку. Але прайшло ўсяго два месяцы і парк стаў не самым бяспечным месцам для дзіцячых гульняў. Прычына — звычайная занядбанасць.

Адкрытае жалеза


Тэрыторыя парку доўгі час была пусткай. Раён Каменнай горкі малады і самы густанаселены, большасць яго жыхароў — маладыя сем’і з дзецьмі, і праблема, дзе бавіць час з дзецьмі для маладых бацькоў ёсць вельмі вострай. Нельга сказаць, што ў раёне для гэтага нічога не робіцца, дваровыя пляцоўкі каля дамоў — сучасныя і прыгожыя, але паркаў, дзе можна было б разгарнуцца дзецям уволю, бракуе ўсяму Фрунзенскаму раёну. Многія вымушаны вазіць дзяцей у гарадскія паркі адпачынку — Горкага, Чалюскінцаў. Ёсць невялікі летні парк «60-годдзя Кастрычніка» на вуліцы Матусевіча каля ДК Тонкасуконнага камбіната, але ён не задавальняе патрэбы ў дастатковай меры.

Небяспечная спружына поруч арэляў

Небяспечная спружына поруч арэляў

Таму адкрыццё пляцу забаў у парку Чавеса стала вельмі актуальным. І вельмі трапнымі былі словы главы раённай адміністрацыі Фрунзенскага раёна Арцёма Цурана на адкрыцці парка на юбілей горада: «Жыхары Каменнай Горкі з нецярпеннем чакалі, калі з'явіцца месца, дзе можна адпачыць усёй сям'ёй. Мы радыя, што будаўніцтва другой чаргі парку Уга Чавеса завяршылася. Тут уладкаваны выдатныя дзіцячыя і спартовыя пляцоўкі». Парк імгненна стаў самым папулярным месцам адпачынку «каменагорцаў». Асноўныя яго наведвальнікі — мамы з дзецьмі. Ёсць чым заняцца і падлеткам, і людзям старэй. Больш таго — у парк цяпер прыязджаюць сем’ямі і з іншых раёнаў, гэта праўда. Насамрэч, мясцовыя жыхары вельмі ўдзячныя раёнай і гарадской адміністрацыі.

Адарванае павуцінне

Адарванае павуцінне

Усё, падаецца, добра. Каб не адна непрыемная дэталь. Наведваючы гэты прыгожы парк, асабліва пляц забаў з дзецьмі, складаецца ўражанне, што парк адкрылі — і тут жа пра яго забылі. Прайшло ўсяго пару месяцаў, а частка канструкцый зламана і кінута без дагляду. Частка элементаў рэальна прадстаўляе небяспеку для дзяцей (як напрыклад — голая спружына каля арэляў на фота). На некаторых забавах не хапае элементаў і выступаюць вострыя куты жалеза, месцамі адарваны з крапяжу канаты. Пра тое, што за паркам не сочаць даўно, можна меркаваць хаця б з таго, што павуцінне з канатаў было адарвана з аднаго з крапяжу ўжо на дзень адкрыцця. За гэты час канструкцыя была не толькі не адрамантавана — на сёння яна вісіць ужо на адным, апошнім канаце.

Зламаныя спружынныя арэлі

Зламаныя спружынныя арэлі

Варта звярнуць увагу і на пакрыццё. Да гонару праекціроўшчыкаў і будаўнікоў яно выканана з траўмабяспечнай гумовай пліткі, за што ім асаблівае дзякуй. Гэта практыка, якая даўно існуе ў Еўропе, напрыклад, у суседняй Польшчы. Толькі давайце зірнём на фота на чысціню на дзіцячай пляцоўцы ў той жа Польшчы, і параўнаем з занядбайным станам пляцоўкі, пра якую ідзе гаворка — мятла, падаецца, тут ні разу не мяла. Да і пліткі месцамі ўжо няма.

Пляц забаў для дзяцей у Варшаве, Польшча

Пляц забаў для дзяцей у Варшаве, Польшча

Так, нельга ва ўсім вінаваціць адміністрацыю раёна і камунальныя службы. Аб’ектыўна — ва многім тут віна саміх дзяцей. Верагодней за ўсё ужо больш сталага ўзросту, якія, не разлічваючы сваёй вагі бавяцца на забавах і канструкцыях, якія дакладна прызначаны для дзяцей меншай вагі і ўзросту. Вінаватыя і іх бацькі, якія недастаткова за імі сочаць і нешта выпускаюць у іх выхаванні. Але ж гэта не повад і адказным асобам за дадзеную тэрыторыю (а яны напэўна ёсць, павінны быць) безгаспадарліва і абыякава ставіцца да сваіх абавязкаў. Шаноўныя, размова ідзе пра дзяцей, і тут нельга шукаць вінаватых. Бо як што здарыцца (не дай Бог, вядома ж) — спытаюць з вас. А то ў нас — пакуль пярун не грымне, не перажагнаюцца.

Фота аўтара

Абмеркаванне:

  • Антон Астаповіч
  • 2017-11-09 13:33:16
Парк Уга Чавеса павінен адпавядаць той сітуацыі, якая зараз на радзіме нябожчыка Уга
  • Алег
  • 2017-11-09 21:26:41
А беларускія дзеці тут пры чым?

Каментаваць