Пароль, праз які журналісты глядзелі БЕЛТА, належаў «Советской Белоруссии»?

Прынамсі адзін з пароляў, якім журналісты разнастайных СМІ карысталіся для платнай падпіскі БЕЛТА, належаў органу Адміністрацыі прэзідэнта — газеце "Советская Белоруссия".
Фота dw.com 

Фота dw.com 

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла дасведчаная крыніца. Па словах крыніцы, паролем карысталася шырокае кола журналістаў на працягу некалькіх гадоў.

Таксама ёсць інфармацыя, што некаторыя з рэдакцыяў цягам апошніх месяцаў атрымалі папярэджанні з БЕЛТА ў сувязі з несанкцыянаваным доступам да сваёй платнай падпіскі.

Дарэчы, цяперашні рэдактар "СБ" Дзмітрый Жук да лютага 2018 года ўзначальваў агенцтва БЕЛТА. Можна меркаваць, што менавіта ў "СБ" узніклі тыя самыя праблемы з доступам да падпіскі, пра якія казала дырэктарка БЕЛТА Ірына Акуловіч. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!