
petitions.by
План святочных мерапрыемстваў у Дзень Волі 25 сакавіка ў наступным годзе пакуль абмяркоўваецца «толькі папярэдне, ёсць розныя прапановы», дадаў ён. Пісьмовы адказ на зварот, па словах Рыгора Кастусёва, паабяцалі ў адміністрацыі даць ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны.
Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчаная ў ноч на 25 сакавіка 1918 года. 100-годдзе стварэння БНР дэмакратычная грамадскасць адзначала 25 сакавіка гэтага году. Упершыню за многія гады Мінгарвыканкам дазволіў правесці ў цэнтры горада, каля опернага тэатра, святочны мітынг і канцэрт. Сталічныя ўлады таксама станоўча паставіліся да ідэі ўстаноўкі памятнай дошкі ў гонар 100-годдзя БНР. Сродкі на выраб дошкі сабралі ў інтэрнэце за некалькі гадзін. Планавалася, што дошка будзе ўстаноўлена 23 сакавіка, але пасяджэнне ў Мінгарвыканкаме савета, які афіцыйна павінен быў ухваліць гэтае рашэнне, было перанесенае на няпэўны час.
30 жніўня Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) накіравала ў Мінгарвыканкам зварот з просьбай паскорыць працэс ўстаноўкі памятнай дошкі. Афіцыйны адказ паступіў у партыю ў сярэдзіне верасня. У ім паведамляецца, што ў адрас гарвыканкама «паступіў шэраг зваротаў ад грамадзян Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў грамадскасці з негатыўным стаўленнем да пытання ўстаноўкі памятнай дошкі па вуліцы Валадарскага, 9». Пры гэтым у гарвыканкаме сцвярджаюць, што «пытанне аб мэтазгоднасці прыняцця рашэння па ўсталёўцы памятнай дошкі знаходзіцца на разглядзе».
Спадар Рыгор,
Справа не ў святкаванні / не святкаванні ПРАПАГАНДЫСЦКАГА Дня Бел-Чырвона-Белай Волі, а ў тым, што Партыя БНФ на фіг непатрэбная беларускаму грамадству ні пад якім совусам. Вы не туды глядзіце і не туды звяртаецеся. Як кіраўнік ПАРТЫІ, калі ласка, звяртайце ўвагу на справы партыі, і не суньцеся ў справы Адміністрацыі прэзідэнта дзеля піяру. На мой погляд галоўная (з нядаўняга часу) праблема Партыі БНФ у тым, што партыя абрала вас (зянонаўца і не маладога чалавека) кіраўніком партыі. Гэта не толькі праблема, а й галоўная памылка партыі.
Што датычыцца адвяшчэння БНР у 1918, то адно тое, што яна была абвешчана пад нямецкім салдацкім ботам падчас акупацыі Беларусі Кайзераўскай Германіяй, не дазваляе ўсур'ёз казаць пра Дзень Волі. Хіба што для смеху ці ў двукоссях.