Партызанскія маршы ў гарадах Беларусі (фота, відэа, абнаўляецца)

Беларусь маршыруе.
У нядзелю 18 кастрычніка на маршы выходзіць не толькі Мінск, але і іншыя гарады.

Гродна. Людзі збіраюцца ў цэнтры.


Пратэстоўцы працягваюць хадзіць туды-сюды па Савецкай вуліцы. За імі назірае шмат міліцыянтаў, пакуль нікога не чапаюць


Смаргонь. З самага ранку мясцовыя жыхары ідуць калонай.

Жыхары Віцебску сёньня ўсталі ў «ланцуг салідарнасьці». Чытач перадае, што з гэтага ланцугу затрымалі трох чалавек


Гомель. На Савецкай затрымалі дваіх жанчын, якія гулялі пад бел-чырвона-белымі парасонамі. Людзі ходзяць па Савецкай групамі, з кветкамі і букетамі з восеньскага лісьця. На ўсіх скрыжаваньнях стаяць міліцыянты, АМАП

 Каля 60 жыхароў Наваградку сабраліся на цэнтральнай плошчы. Міліцыянты затрымлівалі пратэстоўцаў спачатку па адным. Каля 15:10 на плошчу прыехалі паўсотні сілавікоў. Іх начальнік скамандаваў «браць усіх». Людзі разьбегліся, прыкладна 5 чалавек яшчэ затрымалі

Брэст. Блізу 100 чалавек сабраліся на пешаходнай вуліцы ў цэнтры горада і скандуюць "Жыве Беларусь!"


Брэст. Адбыліся затрыманні. Жанчыны паспрабавалі не выпусціць з вуліцы мікрааўтобус, у які сілавікі кінулі затрыманых, але ў іх гэта не атрымалася.

Цяпер пратэстоўцы ізноў сабраліся на ходніках і працягваюць марш,
Затрыманыя журналісты: фатограф "Бінокля" і "Брэсцкай газеты" Раман Чмель і пазаштатнік "Брэсцкай газеты" Максім 

А ў Жабінцы сёння людзі вадзілі карагоды пад «Воіны святла».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: