#Паскарэнне: перамагла дабрачыннасць

Абвешчаны пераможцы конкурсу #Паскарэнне. Гран-пры і 8000 беларускіх рублёў атрымаў дабрачынны праект KaliLaska.


У канцы лістапада платформа Talaka разам з парталам Onliner.by, кампаніяй velcom і групай кампаній Gurtam запусцілі нацыянальны інтэрактыўны конкурс у фармаце рэаліці-шоў #Паскарэнне. У конкурсе прымала ўдзел 216 праектаў.

Мэта конкурсу — натхніць гараджан на сумеснае самастойнае рашэнне важных праблем, палепшыць якасць жыцця ў гарадах і населеных пунктах Беларусі.


У намінацыі "Гран-пры" перамог дабрачынны праект KaliLaska. За яго прагаласавала большасць членаў журы. Праект таксама перамог у намінацыі "Народны выбар". Праз краўдфандынгавую платформу www.talaka.org гэты праект "рублём" падтрымала найбольшая колькасць беларусаў.


Арганізатары праекту збіраюць якасныя, але ўжо не патрэбныя людзям рэчы, каб перадаць тым, хто ў іх мае патрэбу. Падапечныя — інваліды, шматдзетныя сем'і, выхаванцы інтэрнатаў, і проста людзі, хто мае патрэбу ў гэтых рэчах. На працяг сваіх добрых спраў каманда праекта атрымала восем тысяч рублёў ад мецэнатаў, а таксама ўсе сродкі сабраныя на краўдфандынгавай платформе.

А Хантэр, які прывёў на конкурс праект KaliLaska, як і абяцалі арганізатары, атрымаў тысячу рублёў

У намінацыі «Лепшы праект» перамог #KidsHealth — бясплатны відэа-курс па нейрафітнесу для дзяцей з сіндромам дэфіцыту ўвагі і гіператыўнасці.


Намінацыя velcom "Камфорт" прысуджалася за ўвагу праекта да камфортных пераменаў у жыцці беларусаў.
Перамог праект 114.by, накіраваны на стварэнне надзейнага і сучаснага сэрвісу з раскладам прыгарадных і міжгародніх аўтобусаў. Для хуткага і зручнага планавання паездак і маршрутаў.


У намінацыі Gurtam "Праект будучыні" перамог адукацыйны праект для студэнтаў Startup team.

Мэта праекта — аб'ядноўваць студэнтаў з розных ВНУ, дапамагаючы ім атрымліваць бясцэнны вопыт у галіне інавацыйнага прадпрымальніцтва. У рамках праекта праводзяцца хакатоны, кейс-чэмпіянаты, эканамічныя гульні і інш.

У намінацыя Ufox "За лепшую камунікацыйную стратэгію" перамог сэрвіс для сямейнага шчасця WeekMenu.by.

Сэрвіс прапануе 52 гатовых тыднёвых меню з рэцэптамі і спісамі прадуктаў, неабходнымі для закупкі. Ён дазваляе купіць адразу ўсе прадукты на тыдзень за адзін паход у краму ці зрабіўшы адзін заказ з дастаўкай на дом.


Конкурс # Паскарэнне яшчэ раз даказаў, што не варта баяцца публічна расказаць пра сваю ідэю або праект і прапанаваць людзям фінансава падтрымаць іх праз краудфандинговую платформу.

Паводле прэс-рэлізу


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: