Пасля 15-сутачнага арышту выйшаў на волю былы журналіст «Трыбуны» Андрэй Маслоўскі

Яго пакаралі за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Экс-журналіст «Трыбуны» Андрэй Маслоўскі выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту, паведамляе «Вясна».

Нагадаем, рэпарцёр быў затрыманы 6 верасня. Пазней яму прысудзілі 15 сутак арышту за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Паведамляецца таксама, што ў Андрэя Маслоўскага канфіскавалі тэлефон. 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: