Пасля 15 сутак арышту на волю выйшла Ганна Шапуцька

Актывістка Курапацкай варты распавяла «Новаму Часу» аб умовах утрымання ў ІЧУ Мінскага раёна.
Сёння на волю выйшла актывістка Курапацкай варты Ганна Шапуцька. За кратамі яна правяла 15 сутак, аб чым і распавяла карэспандэнту «НЧ» адразу пасля вызвалення.

Па словах Ганны Шапуцька, гэтым разам у няволі было досыць жорстка. Супрацоўнікі забралі матрасы і падушкі, у камеры было вельмі халодна, «як на вуліцы». Таксама зняволеным не аддавалі перадачы і не дазвалялі чытаць кнігі.

Кожную раніцу вязняў строілі і пыталі, ці ёсць прэтэнзіі. Ганна шторазу патрабавала спыніць катаванні холадам. Ёй адказвалі, што гэта не ад іх залежыць, маўляў, трэба звяртацца ў МУС.

У камеры Ганна сядзела яшчэ з адной жанчынай, кармілі нармальна, праўда, цяпер за гэта трэба заплаціць 217 рублёў

 

А гэты плакат да выхаду бабулі на волю намаляваў для Ганны Шапуцькі яе ўнук Стэфан. 

Ганну Шапуцька затрымалі падчас «Курапацкай варты» ў пятніцу, 23 красавіка. Разам з ёй былі затрыманыя Зміцер ДашкевічКірыл ЛойкаАртур Белаблоцкі і непаўналетняя Марыя Камарова (яе адпусцілі).


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: