Пасля чарговых дзесяці сутак арышту на волю выйшаў Максім Вінярскі

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага, які свядома абраў для сябе шлях адкрытай але негвалтоўнай барацьбы з беларускім рэжымам, вызвалілі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў пасля адбыцця 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
Максім Вінярскі быў раптоўна затрыманы 4 жніўня раніцой, калі выгульваў сабаку. Міліцыянты адвезлі затрыманага з яго чацвёралапым сябрам у аддзяленне міліцыі. Прывязаны да батарэі сабака чакаў у атачэнні міліцыянтаў, пакуль па яго не прыехала сястра Максіма.
Як выявілася, актывіста затрымалі, бо на дзень раней суд Фрунзенскага раёна прызнаў яго вінаватым паводле артыкула 23.4 КоАП, калі той актыўна ўдзельнічаў у пратэстнай вахце каля рэстарана “Паедзем паядзім”, што адкрыўся ля урочышча Курапаты і пакараў 10 суткамі арышту. Гэта далёка не адзіны прысуд Максіма Вінярскага за Курапаты. Сёлета за абарону Курапатаў яго каралі штрафамі і арыштамі некалькі разоў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Кастусь
  • 2018-08-15 18:07:34
Чаго у iх такiя твары? Нават з далек можна разпазнаць змагароу-нацыяналiстау.

Каментаваць