Пасля года перапынку на літоўскай мяжы адкрываюцца тры пагранпункты з Беларуссю

З панядзелка на мяжы Літвы з Беларуссю адкрыюцца тры кантрольна-прапускныя пункты (КПП), паведаміла Служба аховы дзяржмяжы Літвы (САДМЛ).
udf.by

udf.by

Рашэнне аб аднаўленні іх працы на мінулым тыдні прыняў урад Літвы.

У панядзелак аднаўляецца праца КПП «Шумскас-Лоша», які знаходзіцца ў Віленскім раёне, КПП «Твярачус-Відзы» ў Ігналінскім раёне, «Папялькіс-Лынтупы» ў Швянчэнскім раёне. Яны былі закрытыя ў сакавіку мінулага года ў сувязі з пандэміяй.

Паводле паведамлення САДМЛ, праз апошні будуць прапускаць толькі буйнагабарытныя і цяжкавагавыя грузавыя транспартныя сродкі, а праз два апошніх — і легкавыя аўтамабілі. Акрамя таго, праз КПП «Твярачус» змогуць праязджаць і пустыя грузавыя транспартныя сродкі.

З увядзеннем каранціна ў Літве ў сакавіку скарацілася колькасць працоўных КПП на мяжы з Беларуссю. Дзейнічалі КПП у «Медзінінкай» («Каменны лог»), КПП «Лаварышкес» («Катлоўка»), «Шальчынінкай» («Беняконі») і «Райгардас» («Прывалка»).

У лістападзе мінулага года пачалася мадэрнізацыя найбуйнейшага пункта на мяжы дзвюх краін «Медзінінкай». Па прычыне рэканструкцыі скарацілася яго прапускная здольнасць, і не засталося магчымасці прапускаць праз яго буйнагабарытныя і цяжкавагавыя грузы.

З гэтай мэтай быў адкрыты КПП «Папялькіс», праз яго з дазволамі Літоўскай дырэкцыі аўтамабільных дарог могуць правозіцца грузы шырынёй да 5,6 метра і неабмежаванай вышыні.

Для апрацоўкі патокаў грузавых машын быў адкрыты таксама ККП «Твярачус». КПП «Шумскас» у гэтай жа дарожнай сетцы і ў напрамку «Медзінінкай», таму аднаўленне яго працы, чакаецца, скароціць патокі легкавых машын на рэканструяваным пункце.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: