Пасля крушэння самалёта ў Баранавічах адмянілі гарадское свята

Святочныя мерапрыемствы 21-22 мая «Баранавіцкая вясна» адмяняюцца па прычыне трагедыі, гаворыцца ў звароце старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Юрыя Грамакоўскага.


У выхадныя дні павінны былі адбыцца святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 150-годдзю горада, паведамляе тэлеграм-канал TUT.BY. Свята павінна было прайсці з элементамі авіяшоу. Імаверна, менавіта ў час трэніроўкі да гэтага шоу і разбіўся вучэбна-баявы самалёт «Як-130». У аварыі загінулі два пілоты.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: