Пасля навальніцы без электрычнасці застаюцца 37 населеных пунктаў у Беларусі

Ад залевы і навальніцы з моцным ветрам 25 ліпеня найбольш пацярпелі Брэстчына і Міншчына. Паводле прэс-службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, вецер пашкодзіў дахі двух жылых дамоў і шасці сельскагаспадарчых будынкаў у двух населеных пунктах Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці і Клецкага раёна Мінскай вобласці.
Фота: tut.by

Фота: tut.by

На Брэстчыне зафіксаваныя 15 выпадкаў падзення дрэваў, у Мінску — два. Дрэвамі быў пашкоджаны адзін легкавы аўтамабіль.

Былі падтопленыя 26 жылых дамоў, 19 прыватных падворкаў і тры адміністрацыйныя будынкі ў трох раёнах Брэсцкай вобласці, шасці раёнах Мінскай вобласці і ў Мінску. У сталіцы з 22.10 былі падтопленыя 14 участкаў дарог. Быў прыпынены або абмежаваны рух 37 тралейбусных і 22 аўтобусных маршрутаў. Час затрымкі складаў ад 25 хвілін да 3 гадзін.

Ратавальнікі дасталі з зонаў падтаплення восем легкавых аўтамабіляў.

Паводле звестак ДВА «Белэнерга», на працягу сутак на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне 283 населеных пунктаў. Па стане на 06.00 26 ліпеня без электрычнасці застаюцца 37 населеных пунктаў у Брэсцкай і Мінскай абласцях.

Пацярпелых няма. Вядуцца аднаўленчыя работы.


Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: