Затрымалі навукоўца Уладзіміра Шыпілу

Антраполага Уладзіміра Шыпілу затрымалі 13 кастрычніка пасля сядзячага пратэсту супрацоўнікаў Акадэміі навук. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацвердзілі тры калегі Шыпілы.
Фота пратэсту 12 кастрычніка

Фота пратэсту 12 кастрычніка


Месцазнаходжанне Шыпілы невядомае. Са словаў супрацоўнікаў Інстытуту гісторыі НАН, пасля затрымання Шыпілу павезлі ў Першамайскае РУУС. Пацвердзіць гэтую інфармацыю не ўдалося, у міліцыі не здымаюць слухаўку.

Супрацоўнікі Акадэміі навук 13 кастрычніка ў перапынку на абед традыцыйна вышлі на сядзячы пратэст, каб выступіць супраць гвалтоўнага разгону акцый пратэсту напярэдадні. Удзельнікаў акцыі здымалі з буса.

Навукоўцы сталі разыходзіцца з прыступак прэзідыюму АН у сярэдзіне абеду. Шыпіла разам з калегамі пайшоў у бок Інстытуту гісторыі на вуліцы Акадэмічнай, расказаў відавочца затрымання. Да навукоўцаў па сустрэчнай паласе, а пасля па ходніку падʼехаў бус, навукоўцы разбегліся. Шыпіла спачатку пабег назад у бок прэзідыюму Акадэміі навук, а пасля ў бок Інстытуту гісторыі.

Калегі з Інстытуту гісторыі не разумеюць, чаму пасля акцыі схапілі толькі Шыпілу. Для антраполага збіраюць перадачу і шукаюць адваката. Пяць навукоўцаў адрэагавалі на затрыманне калегі маўклівай акцыяй на прыступках прэзідыюму Акадэміі навук.

Са словаў супрацоўніка Інстытуту гісторыі, кіраўніцтва інстытуту і Акадэміі навук незадаволенае акцыямі пратэсту. Навукоўцам пагражаюць, што не працягнуць кантракты.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: