Пасля ўводу АЭС новабудоўлі з Беларусі перавядуць на электрычнасць

Увод у дзейнасць Беларускай АЭС істотна паўплывае на будаўніцтва жылля ў нашай краіне.

Фота: novostroyki.by

Напрыклад, з 2018 года жыллё пачнуць будаваць з "электраначыннем" — ацяпленнем, падагрэвам вады, электраплітамі ў кухнях кватэраў. Адначасова мусіць развівацца інфраструктура па забеспячэнні электраэнергіяй жылля, якое будуецца.

Усё гэта, як піша tut.by, закладзена ў пастанове ўрада, якая ўносіць змены ў праграму "Будаўніцтва жылля" на 2016-2020 гады. Пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Выключэннем з гэтага "жылля з электраначыннем" стануць дамы, якія будуюцца ў зоне дзеяння цеплавых электрастанцый, а таксама ў газіфікаваных раёнах, дзе ёсць рэзервы магутнасці.

Ёсць змены і ў іншых раздзелах праграмы "Будаўніцтва жылля". Напрыклад, для вайскоўцаў плануецца ўзводзіць арэнднае жыллё.

Агулам за пяць гадоў у краіне мусяць пабудаваць 18 мільёнаў квадратных метраў жытла.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: