Пасля загаду Лукашэнкі Мінгарвыканкам адмяніў сваё рашэнне пра начны «сухі закон»

Мінгарвыканкам сваім рашэннем №4160 ад 2 кастрычніка адмяніў папярэдняе рашэнне, якое з 1 кастрычніка забараняла начны продаж алкагольных напояў і піва. Адпаведны дакумент за подпісам старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе Еўрарадыё.
Паведамляецца, што рашэнне адменена на падставе пункта 1 артыкула 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь».

Як раней тлумачылі ў Галоўным ўпраўленні гандлю і паслуг Мінгарвыканкама, з ініцыятывай абмежавання рознічнага продажу алкаголю выступіла Міністэрства ўнутраных спраў краіны. Ведамства прапанавала правесці комплексны эксперымент па ўдасканаленні рознічнага гандлю алкагольнай прадукцыяй, а заадно прафілактыку п'янства і равапарушэнняў. У сувязі з гэтым Мінгарвыканкам і прыняў рашэнне аб забароне продажу алкаголю ў крамах з 23.00 да 7.00.

Абмежаванне на продаж алкаголю ўначы павінна было дзейнічаць год — з 1 кастрычніка 2018 да 1 кастрычніка 2019 года. Аднак Лукашэнка цягам сутак загадаў адмяніць гэтае рашэнне, што і было зроблена.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-10-03 10:45:16
Што і трэба было даказаць. Гл. на https://belisrael.info/?p=14041 - "Cтарая сістэма, асабліва ідэалагічная, паціху ідзе ўразнос, а нічога новага з яе не вылупліваецца..."

Больш цікавага на «Новым Часе»: