
У гэтым цэнтры праводзяць рэабілітацыю дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата з усёй Беларусі.
З 2002 года ў цэнтры прайшлі рэабілітацыю болей за 13 500 дзяцей. Цяпер каля 80 дзяцей знаходзяцца ў стацыянары, яшчэ каля 40 дзяцей штодзённа атрымліваюць дапамогу.