Пасольства Германіі правядзе прэзентацыю апытання «Дзелавы клімат у Рэспубліцы Беларусь 2016»

У сераду, 30 сакавіка 2016 г., вынікі апытання «Дзелавы клімат у Рэспубліцы Беларусь 2016» будуць прадстаўлены ў рамках сумеснай прэс-канферэнцыі, арганізаванай Пасольствам Германіі, Прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь і Немецка-беларускім эканамічным клубам. Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў 11:00 у Пасольстве Германіі (будынак візавага аддзела, пр. Газеты «Правда», 11д, 220116 Мінск). 



Фота volpromex.ru


Штогадовае апытанне аб стане дзелавога клімату ў Беларусі было праведзена Прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь ужо ў пяты раз, пачынаючы з 2012 года. Падобныя апытанні традыцыйна праводзяцца Нямецкім Саюзам прамыслова-гандлёвых палат (DIHK e. V.) і знешнегандлёвымі палатамі (AHK) у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і СНД і садзейнічаюць абмену інфармацыяй паміж прадпрыемствамі, якія дзейнічаюць у гэтым рэгіёне.  
 
 
Мэтай апытання з’яўляецца параўнальны аналіз умоў ажыццяўлення гаспадарчай, знешнеэканамічнай і інвестыцыйнай дзейнасці ў розных краінах, які адлюстроўвае ўласныя ацэнкі прадпрыемстваў незалежна ад макраэканамічных паказчыкаў і даных афіцыйнай статыстыкі. Па выніках апытанняў патэнцыяльныя інвестары, якія разглядаюць тую ці іншую краіну ў якасці магчымага эканамічнага ці інвестыцыйнага партнёра, маюць магчымасць атрымаць больш поўнае і дакладнае ўяўленне аб умовах вядзення бізнесу ў краіне, якое ўлічвае меркаванні і ацэнкі рэспандэнтаў — нямецкіх фірм, якія дзейнічаюць у рэгіёне.  
 
 
У апытанні 2016 года прынялі ўдзел 60 кампаній з замежным, пераважна нямецкім, капіталам, якія працуюць у Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку 18 прамысловых прадпрыемстваў, 30 кампаній сферы паслуг, 20 гандлёвых кампаній, 6 прадпрыемстваў з галіны энерга- і водазабеспячэння і 5 будаўнічых прадпрыемстваў. Болей за 90% удзельнікаў апытання належаць да прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу з колькасцю супрацоўнікаў меней за 250 чалавек.     
 
 
 
Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: