Пасольства Літвы прыпыніла прыём дакументаў на візы

Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь у чацвер, 11 кастрычніка, паведаміла, што Літва прыпыніла прыём дакументаў на візы ад беларусаў.

Фота cyprus-daily.news

«Цяпер прыпынены прыём дакументаў на атрыманне візаў як у самім пасольстве, так і ў візавых цэнтрах Літвы», — гаворыцца ў паведамленні на сайце Пасольства Літоўскай Рэспублікі.

Нагадаем, 6 кастрычніка пасол Літоўскай Рэспублікі Андрус Пулокас быў адкліканы з Мінска ў Вільню для кансультацый.

Гэта здарылася пасля таго, як прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз паведаміў журналістам, што паслы Беларусі ў Польшчы і Літве з 5 кастрычніка адклікаюцца ў Мінск для кансультацыі. Глаз тады таксама параіў пасольствам Польшчы і Літвы ў Беларусі зрабіць адпаведныя захады. Таксама Вільні і Варшаве было прапанавана да 9 кастрычніка 2020 года прывесці да парытэту з беларускімі замежнымі ўстановамі адпаведных краін склад сваіх дыппрадстаўніцтваў у Беларусі. Для Літвы гэта азначае скарачэнне з 25 да 14 дыпламатаў, для Польшчы — з 50 да 18.

Пазней прэс-сакратар МЗС удакладніў, што «прапановы» па скарачэнні дыпперсаналу ў пасольствах Літвы і Польшчы, насамрэч не прапановы — яны абавязковыя да выканання.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: