Пасольства Украіны звярнулася да Беларусі за тлумачэннямі наконт супрацы з ЛНР

Раней прадстаўнікі самаабвешчанай ЛНР у сеціве падзякавалі Беларусі за супрацу ў справе Рамана Пратасевіча.
Раман Пратасевіч

Раман Пратасевіч

Пасольства Украіны ў Мінску звярнулася да Беларусі, каб атрымаць афіцыйныя тлумачэнні ў сувязі удзелам ЛНР ў «следчых дзеяннях» у дачыненні да Пратасевіча.

«Паведамленне аб правядзенні "следчых дзеянняў" у Беларусі трэба разглядаць у кантэксце спробаў РФ прадаставіць падначаленым ёй незаконным групоўкам хоць нейкую псеўдасуб'ектнасць. Гэта толькі пацвярджае, што аперацыя па прымусовай пасадцы самалёта Ryanair і затрыманню Пратасевіча разыграна па расійскім сцэнары. Расія не прапускае шанцу пазбавіць Беларусь суверэнітэту і максімальна яе зацягнуць у свой геапалітычны парадак дня», — заявіў прэс-сакратар МЗС Украіны Алег Ніколенка.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: