Паспейце зрабіць сюрпрыз незнаёмцу!

Больш за 200 чалавек адначасова абмяняліся падарункамі ў гандлёвым цэнтры Galleria Minsk.

21 снежня ў Мінску прайшоў навагодні флэшмоб у рамках гіфткросінга, арганізаванага ТМ "Баржомі". Больш за 100 пар незнаёмых раней людзей адначасова, пад бой курантаў, абмяняліся падарункамі і ... пазнаёміліся.

Свята адбылося ў пункце гіфткросінга "Баржомі", які працуе ўжо два тыдні ў холе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Galleria Minsk. Прынцып працы пункта заснаваны на вядомай гульні "таемны Санта", калі незнаёмыя паміж сабой людзі абменьваюцца сімвалічнымі падарункамі пад Новы год.


Арганізатары прапанавалі ўсім мінчанам зарэгістравацца на адмысловым сайце плюсодин.бел, які шляхам нескладанага апытання падабраў ім максімальна прыдатнага атрымальніка падарункаў. І затым, 21 снежня, развіртуалізавацца са сваім "таемным Сантам", асабіста ўручыўшы яму ці ёй падарунак і атрымаўшы прыемны сюрпрыз наўзамен.

Мяняцца падарункамі і атрымліваць ад гэтага задавальненне можна не толькі ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня, таму мы запусцілі абмен загадзя. Мы хацелі нагадаць пра тое, як важна ў снежаньскіх перадсвяточных клопатах знайсці час і магчымасць для асалоды імгненнем, атрымліваць нечаканыя сюрпрызы або самім дарыць камусьці радасць. І нам прыемна, што "Баржомі" натхніў мінчан падтрымаць гэтую ідэю: за ўвесь час сюрпрыз адзін аднаму зрабілі амаль тысяча чалавек! У тым ліку — і вядомыя беларусы: дызайнеры, блогеры, прадстаўнікі індустрыі прыгажосці і нават хакеісты з "Дынама-Мінск"! Такая папулярнасць пункта абмену падарункамі стала для нас саміх прыемнай нечаканасцю і, не выключана, наша ініцыятыва пасля ператворыцца ў сапраўдны рух, — прызнаўся Дзяніс Крупец, арганізатар, прадстаўнік ТМ "Баржомі".


Пасля масавага абмену падарункамі гіфткросінг "Баржомі" працягне працу ў штатным рэжыме ў холе ў ТРЦ ​​Galleria Minsk. Пакінуць сувенір, а наўзамен атрымаць нешта прыемнае для сябе можна да 24 снежня ўключна з 16:00 да 20:00.

Фота Аляксандры Сергеевіч

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць