Патаемныя суды ў Воршы, Віцебску, Полацку і Наваполацку

Удзельнікаў стрымаў блогера Сяргея Ціханоўскага, якія праходзілі на Віцебшчыне, абвінавацілі ў парушэнні заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы.



Суды праходзілі патаемна: сябрам і нават сваякам рэдка калі ўдавалася давалася трапіць на працэсы.

Каля 30-ці чалавек прыйшлі ў аршанскі суд, каб падтрымаць Іллю Ціханава і Аляксандра Андрэева, затрыманых 8-га траўня. На суд не пусцілі нікога, толькі паведамілі жонкам пра вырак — 10 сутак арышту кожнаму.

Каб трапіць на суд да віцебскага сябра Партыі БНФ Аляксандра Іллінца, журналістам і праваабаронцам давялося чакаць 4 гадзіны. Пасяджэнне працягвалася 10 хвілін, вырак — 5 сутак арышту.

Віцебская блогерка Алена Янушкоўская абурана такой сітуацыяй:

— Падтрымка прыходзіць, а яны на вытрымку правяраюць. Застаюцца самыя моцныя. Калі застаюцца, бо ў большасці людзі разыходзяцца… А наконт таго, што адбываецца, то гэта нейкі жах! У краіне дэкларуецца свабода слова, і гэта павінна выконвацца. А ў нас у краіне поўнае парушэнне ўсіх правоў!



У Наваполацкім гарадскім аддзеле міліцыі разбіралі сёння справу Андрэя Зуева. Учора ягоную жонку міліцыянты самі запрасілі прыйсці на суд, а сёння не пусцілі. Таццяна Зуева больш за дзве гадзіны чакала за дзвярыма, а потым ёй паведамілі вырак: мужу прысудзілі 7 сутак арышту. На суд не пусцілі, яна даведалася толькі вырак — 7 сутак арышту.

Самым лагодным аказаўся суд у Полацку: на працэс удалося трапіць жонцы падсуднага Віталя Бялевіча, і яму самому прысудзілі не арышт, а 8 базавых велічынь штрафу ( 216 рублёў). Праўда, пакараннем варта лічыць і тыя трое сутак, якія ён правёў да суду пасля затрымання.



На гэтым суды не скончыліся: ужо заўтра ў Воршы будуць судзіць Алену Мірашнічэнка. Падчас аршанскага стрыму Сяргея Ціханоўскага яна гаварыла пра праблемы беспрытульных жывёлаў і чалавечую абыякавасць. За гэта, як і на іншых удзельнікаў сустрэчаў з блогераў, на яе склалі пратакол за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.



www.racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: