Патрыярх Кірыл заклікаў беларускія ўлады неадкладна вырашаць пытанні, што выклікаюць нязгоду і напружанне ў грамадстве

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл заклікаў беларускі народ вырашаць пытанні мірна, а ўлады — не адкладаць вырашэнне праблемаў, якія выклікаюць нязгоду ў грамадстве. Пра гэта ён разважаў у інтэрв'ю з нагоды Раства тэлеканалу «Расія-1».



Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл заклікаў беларускі народ і беларускія ўлады задумацца над тым, колькі рэвалюцый ужо было ў свеце, колькі рознага роду пераваротаў здарылася, але ніхто, нідзе і ніколі не дасягаў міру, спакою і дабрабыту пры дапамозе гвалту, піша interfax.by.

«Мы сведкі таго, што адбылося ва Украіне, — цяпер слова “Майдан” стала намінальным. Відавочна, што вопыт Украіны павінен навучыць усіх нас, што пераўтварэнні ў грамадстве павінны праходзіць такім чынам, каб яны не суправаджаліся нарастаннем унутранай напружанасці і асабліва радыкалізацыя адносін паміж людзьмі», — сказаў патрыярх

Патрыярх Кірыл нагадаў, што заўсёды пасля рэвалюцыі павінен быць доўгі перыяд аднаўлення. «Таму трэба імкнуцца да лепшага, не руйнаваць таго, што ёсць, а развіваць у лепшы бок, мадэрнізаваць у добрым сэнсе гэтага слова, паляпшаць і грамадскія адносіны, і наогул жыццё краіны», — лічыць патрыярх Кірыл.

«Таму наш заклік да Беларусі (...) усе пытанні трэба вырашаць мірна. Але, калі пытанні існуюць, іх трэба вырашаць, і гэта ўжо зварот і да беларускіх уладаў. Нельга адкладаць у доўгую скрыню тое, што выклікае нязгоду і напружанне ў грамадстве. Патрэбныя інструменты разумнага, дзелавога абмеркавання праблем з выхадам на канкрэтныя рашэнні», — сказаў патрыярх.

Кірыл пажадаў нашай краіне, каб спыніліся спробы сілавымі спосабамі вырашаць гэтыя пытанні ў Беларусі. І заклікаў да дыялогу паміж уладай і народам, уладай і грамадствам — з удзелам усіх сіл, у тым ліку прадстаўнікоў рэлігійных супольнасцяў «брацкай Беларусі».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: