Паўла Севярынца асудзілі на 15 сутак

Сёння, 8 красавіка, у судзе Мінскага раёна судзілі абаронцаў Курапатаў. Паўла Севярынца асудзілі на 15 сутак з моманту затрымання — з улікам адбытых да суда трох сутак.
Фота Арцёма Лявы

Фота Арцёма Лявы

8 красавіка адбыўся адміністратыўны працэс над абаронцам Курапатаў, сустаршынёй Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўлам Севярынцам.

Паўла Севярынца судзілі паводле 2 пратаколаў.  Кіраўніка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі абвінавацілі ў тым, што 5 красавіка ён ладзіў перашкоды тым, хто ставіў у Курапатах плот, крычаў, хапаў рабочых за рукі, не рэагаваў на заўвагі.

Фота Арцёма Лявы

Другі пратакол склалі за тое, што не падпарадкаваўся законным патрабаванням міліцыянта, намесніка начальніка Мінскага РУУС Сяргея Удодава «праследаваць у службовы аўтамабіль».

Суддзя Павел Жэчко палічыў віну Паўла Севярынца даказанай па двух артыкулах — «дробнае хуліганства» і «непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы». Паводле двух пратаколаў Севярынца асудзілі на 5 і 10 сутак зняволення. Усяго — на 15 сутак з моманту затрымання.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: