Паўла Севярынца з Курапацкай варты павезлі ў міліцыю — будзе суд (дапоўнена)

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміла жонка палітыка Вольга.
Актывіст Курапацкай варты Дзмітрый Казакевіч вёў стрым затрымання. На ім бачна, як каля рэстарацыі «Поедем, поедим» супрацоўнікі міліцыі пасадзілі ў бус Паўла Севярынца і Сяргея Анянкова і павезлі іх у Бараўлянскі райаддзел міліцыі.

Па словах Казакевіча, актывістаў затрымалі праз парушэнне артыкулу 23.4 (непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі). Як тлумачыць Казакевіч, патрабаванні сыходзілі ад супрацоўніка ДАІ Трапезнікава: ён загадваў актывістам пакінуць праезджую частку.

Жонка Севярынца Вольга не ведае падрабязнасцяў затрымання і спадзяецца, што мужа хутка выпусцяць. 
.
Цяпер на Курапацкай варце застаюцца Дзмітрый Казакевіч і Максім Урбановіч.


Прыкладна а 20-ай гадзіне вечара маці Паўла Севярынца Таццяна Севярынец напісала ў фэйсбуку, што яе сын з Сяргеем Анянковым ужо знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Скарыны, 20. Верагодна, заўтра адбудзецца суд над абаронцамі Курапатаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: