Паўлу Вінаградаву далі 12 сутак

Адміністратыўную справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня. Вінаградава вінавацяць у парушэнні арт. 23.34. КаАП РП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства). У судовую залу дапусцілі толькі жонку актывіста — Святлану.

 



Нагадаем, актывіста  моладзевай  арганізацыі «Zмена» кампаніі «Гавары праўду» Паўла Вінаградава а 10-й раніцы 23 красавіка судзілі у Цэнтральным судзе Менска. Яго падазравалі ў вывешванні каля ўвахода на станцыю метро «Няміга» партрэта Міколы Статкевіча і бела-чырвона-белага сцяга. Побач з калонкі даносілася песня Ляпісаў Belarus Freedom.

 

Жонцы актывіста Святлане ўчора ўвечары патэлефанавалі з міліцыі, і паведамілі, што Павел затрыманы.

 

У «Фэйсбуку» яна напісала, што “прыйшла дадому з працы і бачу, што тэлефон і кашалёк Паўла Вінаградава дома, а вось яго самога і сумкі ў турму няма. Праз 5 хвілін пасля гэтага мне патэлефанаваў супрацоўнік міліцыі і сказаў, што заўтра можна прыязджаць у суд Цэнтральнага раёна», — паведамляе яна.

Паводле spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: