Паўлу Севярынцу працягнулі «тэрмін следства» яшчэ на два месяца

Але пра гэта не паведамілі нават адвакатцы. Жонка Паўла Вольга Севярынец даведалася пра з ліста мужа, напісала яна ў фэйсбуку.
Ілюстрацыйнае фота, Наша Ніва

Ілюстрацыйнае фота, Наша Ніва

"Проста выклікалі, зачыталі, без абгрунтавання і тлумачэння. Ён нічога не падпісваў і параіў следчаму напісаць рапарт, не ламаць сабе жыццё і не ўдзельнічаць у беззаконні. Следчы прамаўчаў.

А пасля піша, што сасніў сон дзівосны:

"А заўчора, ці паверыш, сасніў незвычайны сон (і адкуль бы яму ўзяцца такому?!) Сню, значыць, Уінстана Чэрчыля, ды не ў Букінгемскім палацы, а ў нашай ратушы, і вось ён прамаўляе сваю знакамітую прамову "Ніколі, ніколі, ніколі не здавайцеся!" — і такім драўляным малаточкам, якім суддзі ці спікеры карыстаюцца, па стале гэтак гах!"

Выява з фэйсбука Вольгі Севярынец

Выява з фэйсбука Вольгі Севярынец

А Францішку Паша лісты таксама піша, а сёння даслаў размалёўку. Сабе лісты я спакойна чытаю, а Францішку... сіл не хапае. Але — ніколі, ніколі, ніколі не здавайцеся!"

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: