Паўторны разгляд справы асуджанага да смяротнага пакарання перанесены на нявызначаны час

Дата паўторнага разгляду Мінскім абласным судом крымінальнай справы жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка перанесена на нявызначаны час. Яго абвінавацілі ў забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны.


Раней паведамлялася, што суд над асуджаным да смяротнага пакарання Скундзікам адбудзецца 19 жніўня на выязным пасяджэнні ў Слуцку. Прычына пераносу суда пакуль невядомая.

6 сакавіка 2020 года Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку абвясціў прысуды «слуцкай бандзе». Трох жыхароў Слуцкага раёна абвінавацілі ў забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны.

Усе фігуранты справы былі прысуджаныя да вялікіх тэрмінаў зняволення (Валянцін Бушнін, Сяргей Захарчанка і Віталь Мяцеж), а Віктар Скрундзік да смяротнага пакарання.

30 чэрвеня калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах агучыла рашэнне, якім задаволіла апеляцыйную скаргу і адмяніла смяротны прысуд Віктару Скрундзіку. Крымінальную справу адправілі на новы разгляд у Мінскі абласны суд.


Паводле spring96.org



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: