Павал Севярынец за кратамі стварае серыю малюнкаў беларускіх архітэктурных славутасцяў

Сустаршыня БХД Павел Севярынец папрасіў тых, хто піша яму лісты і дасылае паштоўкі, па магчымасці дасылаць яму паштоўкі з выявамі касцёлаў, цэркваў, цікавых будынкаў.
На адвароце можна напісаць вашу гісторыю, з гэтым будынкам звязаную.

Павел задумаў стварыць серыю малюнкаў беларускіх архітэктурных славутасцяў. Некаторыя ён памятае, але шмат чаго хацеў бы ўзнавіць па выявах.

З улікам таго, што палітыка неўзабаве могуць перавесці з Магілёва ў іншую турму, сваякі раяць адшукаць такія паштовачкі і пачакаць, пакуль стане вядома, куды іх слаць.

Паводле БХД

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: