Паведамляюць пра затрыманне уласніка «Тытана», «Цівалі» і «Трума». Ён сам напісаў на сябе заяву

Як стала вядома «Нашай Ніве», затрыманы буйны дзеяч сталічнай нерухомасці — Віталь Сініцкі. Ён кіруе кампаніяй «Сігмаполюс», якой належаць мінскія бізнес-цэнтры «Тытан», «Цівалі», «Арлан», «Хваля» (яе арандуе Wargaming), «Анкор», гандлёвы цэнтр «Трум», прамбаза на Гурскага і гэтак далей. Таксама Сініцкі займаецца забудовай участка насупраць тэатра Музкамедыі на Нямізе.

Фота realt.by

Фота realt.by

У свежым рэйтынгу паспяховых і ўплывовых бізнесменаў ад «Ежедневника» Сініцкі займае 38 месца. 

Між тым вядома, што затрыманне Сініцкага адбылося ў выніку недарэчнага ланцужка падзей.

Паводле інфармацыі крыніц, Сініцкі, назіраючы за сітуацыяй з бізнесамі ў пытанні гэтак званага «драблення бізнеса» ( у прыватнасці, за кампаніяй «21vek»), вырашыў падстрахавацца і напісаў на сябе заяву ў падатковую з просьбай правесці праверку яго справаў.

«Маўляў, падазраю, што ў мяне таксама могуць быць нейкія выпадкі, якія вамі могуць трактавацца як драбленне. Праверце і патлумачце, як прывесці ўсё ў адпаведнасць з законам», — расказваюць нашы суразмоўцы.

Праверка па выніках заявы адбылася. На мінулым тыдні Сініцкі чакаў агучвання вынікаў. Але на сувязь ён не выходзіць ужо з серады 22 верасня.

Жонка Сініцкага сказала, што не хоча каментаваць інфармацыю пра арышт мужа.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: