Павел Латушка даў дадатковыя паказанні па крымінальнай справе

Акруговая пракуратура Польшчы змяніла статус Паўла Латушкі ў расследаванні са сведкі на пацярпелага.

Кіраўнік НАУ Павал Латушка даў дадатковыя паказанні ў Акружной пракуратуры Варшавы па крымінальнай справе, звязанай са здзяйсненнем злачынстваў беларускімі ўладамі на тэрыторыі Беларусі.

Я прадставіў доказы, факты злачынстваў, якія здзяйсняюцца як на тэрыторыі Беларусі, так і ў Польшчы ды іншых краінах, якія робіць беларускі рэжым у дачыненні да беларусаў і замежных грамадзян. Я таксама даў інфармацыю аб пагрозах, якія былі публічна зроблены ў эфіры «Беларусь 1» з боку намесніка дзяржсакратара Рады Бяспекі, генерала КДБ Уладзіміра Арчакова.

Акруговая пракуратура Польшчы змяніла статус Паўла Латушкі ў расследаванні са сведкі на пацярпелага.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: