Павел Латушка: Несвабодныя людзі ніколі не абароняць незалежнасць сваёй краіны

«Свабода і незалежнасць» — гэтыя словы вызначаюць сённяшні дзень для Паўла Латушкі.

Былы дыпламат і дырэктар Купалаўскага тэатра, а цяпер кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, распавёў «Радыё Рацыя», чым для яго ёсць Дзень Волі — 25 Сакавіка: 

— Гэта свята. Свята нашай Незалежнасці. Свята нашай гісторыі. І перакананы, што не толькі сённяшняга дня, але і будучыні Беларусі. Я ўпэўнены ў тым, што немагчымае існаванне і далейшае развіццё незалежнай краіны Рэспублікі Беларусь без захавання свабоды і правоў чалавека. А калі людзі несвабодныя, яны ніколі не змогуць захаваць незалежнасць краіны. Свабода і незалежнасць — гэта два словы, якія сёння будуць са мною разам.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: