Павел Севярынец: Беларускія сэрцы спеюць незаўважна, як яблыкі

Жонка палітвязня Вольга Севярынец напісала ў Фэйсбуку пра сваё спатканне з мужам.

Вольга і Павел Севярынцы / Фота «Еўрарадыё»

Вольга і Павел Севярынцы / Фота «Еўрарадыё»


«Тыдзень таму бачылася з Паўлам Севярынцам на кароткім спатканні, — піша Вольга. — Што я магу сказаць — якое ж гэта шчасце будзе, калі нашы родныя вернуцца дадому, не магу апісаць словамі! А пакуль Паша вельмі ўсім дзякуе за прывітанні і каментары. Ён бадзёры, круты і проста цудоўны. Замацярэў там, падкачаўся, настроіўся на калонію. І перадае вам вось такія словы:

«Беларусь сёння падобная на яблычны сад. Беларускія сэрцы спеюць незаўважна, як яблыкі. І то адно, то другое, саспеўшы, падае — тук-тук. Але з моцным парывам ветру цэлы град абрушваецца на дол, і плады засыпаюць усю зямлю».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: