Павел Севярынец намаляваў у турме партрэт свайго сына Францішка

Асуджаны да сямі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму палітык і паітвязень даслаў з-за кратаў малюнак свайго сына. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку распавяла жонка Паўла Вольга Севярынец.

— На днях стане вядома дата апеляцыйнага суду. Сам суд і перавод у калонію мусяць адбыцца на працягу бліжэйшых месяцаў, — напісала Вольга Севярынец. — Да таго часу Павел будзе заставацца ў Магілёве. Адрас для лістоў пакуль той жа: 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, СТ-4. Лісты ў Магілёў ідуць жахліва, але пішыце, калі ласка, не забывайцеся.

Сам Паша больш-менш у норме, наколькі гэта магчыма ў турме.  Піша працяг рамана, складае хрысціянскую віктарыну, адпісвае лісты.

Учора ён даслаў Францішку ліст з партрэцікам, у іх асобная перапіска: Францішак малюе тату малюнкі, Паша яму — машынкі і піша неверагодна пяшчотныя лісточкі ад таты сыну. Як сын падрасце, будзе перачытваць іх і ганарыцца сваім татам яшчэ больш.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

,

Больш цікавага на «Новым Часе»: