
Учора распачаўся Першы адкрыты міжнародны чэмпіянат Беларусі па паветраплаванню. Сёння ўжо з восьмай раніцы жыхары горада таксама маглі назіраць за тым, як у паветра адзін за другім падымаліся паветраныя шары.
А наогул, у межах святкавання арганізавана каля 50 мерапрыемстваў, аб’яднаных агульнай канцэпцыяй — Год гасціннасці.
Сярод такіх імпрэзаў — канцэрт у рамках Фестывалю мастацтваў беларусаў свету, фестываль “Мінск гістарычны” з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі. Увечары ля Палацу спорту пройдзе канцэрт “Мелодыі нашага гораду”, а таксама выстава тэхнікі прамысловых прадпрыемстваў сталіцы.
Спартовыя мерапрыемствы пройдуць у парку Горкага і каля Палацу ХК “Юнацтва-Мінск” на вуліцы Прытыцкага. У цэнтры гораду адбудуцца фестываль вулічных тэатраў, розныя шоў і выставы. У раёнах гораду таксама запланаваны шэраг імпрэзаў.
Завершыцца дзень феерверкам у 22.00