Паводка на Дзвіне ў Віцебску. Фотафакт

Заходняя Дзвіна ў цэнтры Віцебска выйшла з берагоў і затапіла набярэжную каля Кіраўскага моста. Вялікая вада прыйшла да нас з тэрыторыі Расіі, тлумачаць гідролагі.
Па стане на 15 красавіка практычна на ўсіх рэках басейна Заходняй Дзвіны ўзровень вады падае. Напрыклад, у Віцебску на Дзвіне 13 красавіка ён быў 594 см адносна нулявога паста, а 14 красавіка — ужо 573 см. Паводле прагнозу спецыялістаў, пік вясновай паводкі ў рэгіёне будзе пройдзены на наступным тыдні.

Цяпер сітуацыя не выклікае ніякіх асцярог. Тым не менш выратавальнікі вядуць пастаянны маніторынг. Сачыць за паводкай можна на інтэрактыўнай карце МНС. Так, 15 красавіка падтапіла мост у Лёзненскім раёне.

Гідролагі паведамляюць, што ўзровень вады на Заходняй Дзвіне ў гэты паводку блізкі да сярэдніх шматгадовых значэнняў і не перавысіць 740 сантыметраў.

Самае высокае разводдзе ў Віцебску за апошнія некалькі гадоў зафіксавалі ў красавіку 2012 года. Тады вада дасягнула адзнакі ў 810 метраў, цалкам затапіла вусце Віцьбы.


Паводле: tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!