Пажар на «Нафтане» ў Наваполацку

Сёння вечарам на заводзе «Нафтан» у Наваполацку адбыўся пажар.

У МНС пацвердзілі факт надзвычайнага здарэння, піша Onlíner.

«Сёння пры запуску ўстаноўкі запаволенага каксавання на тэрыторыі ААТ «Нафтан» у г.Наваполацку Віцебскай вобласці адбыўся выхад дызельнага паліва з наступным яго загараннем. Адбываецца факельнае гарэнне на адзнацы +3 метра. На месцы працуюць падраздзялення МНС. Пажар лакалізаваны», — паведамілі ў МНС.

Відэа, дзе паказаны пажар на «Нафтане» з'явілася ў тэлеграм-канале «Мерзкий Кокобай».

 

Пазней у міністэрстве расказалі пра ліквідацыю гарэння па стане на 22:05. «Факельнае гарэнне адсутнічае. На месцы пажару працуюць 15 адзінак тэхнікі і 58 работнікаў МНС».

А 22:14 пажар быў ліквідаваны.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: