Пажар у Ратамцы: гараць стайні Цэнтра коннага спорта (фота, відэа) UPD. Пажар ліквідавалі

У тэлеграм-каналах пішуць, што жывёл — коней спартыўных парод — паспелі вывесці з тэрыторыі.
Сёння у Ратамцы (прыгарад Мінска) узняўся пажар. Па невядомай пакуль прычыне загарэліся стайні Цэнтра коннага спорта — асноўнай трэніровачнай базы Беларусі для гэтага віда спорту. Паведамляецца, што коні спартыўных парод ад агню не пацярпелі, іх паспелі вывесці з-пад небяспекі.

На месцы здарэння ўжо працуюць службы МНС.

UPD. МНС паведаміла, што пажар у Ратамцы ліквідавалі ў 13.30. Аб памеры панесенай шкоды інфармацыі пакуль няма.

Паводле дадзеных СК, пажар пачаўся з-за іскры ад балгаркі, якая патрапіла на сена. Працы з гэтым інструментам выконваў конюх па ўласнай ініцыятыве.





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: