Пенсіянеры выйшлі на акцыю ў Мінску

У панядзелак пенсіянеры сабраліся на традыцыйную акцыю пратэсту.
Марш мудрасці 16 лістапада. Фота Яны Трусіла

Марш мудрасці 16 лістапада. Фота Яны Трусіла

Удзень 28 снежня сталічныя пенсіянеры сабраліся ля Заходняга рынку, паведамляе tut.by.

Журналісты onliner.by таксама знялі акцыю пенсіянераў на відэа:


Паведамляецца, што людзі пачалі скандаваць «Жыве Беларусь!». Некаторыя прынеслі з сабой нацыянальныя сцягі. Пра затрыманні інфармацыі няма.

Нагадаем, апошнія акцыі пенсіянераў жорстка разганяліся сілавікамі, удзельнікаў судзілі, давалі штрафы і суткі. У мінулы панядзелак, 21 снежня, пенсіянеры сабраліся ў некалькіх кропках Мінска. Сёння тактыка раённых акцый пенсіянераў працягнулася.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: