Перакладчыца Вольга Калацкая затрыманая ў межах крымінальнай справы

Яе ўжо павязлі на «следчыя дзеянні».

Учора ў Менску ў сваёй кватэры была затрыманая перакладчыца і выкладчыца Вольга Калацкая. Пра гэта яна паспела паведаміць на сваёй старонцы ў Facebook. Па яе словах, яе павезлі ў Фрунзенскі РУУС «на гутарку».

Сёння адвакату Вольгі паведамілі, што яе павезлі на следчыя дзеянні, піша БАЖ. Таксама стала вядома, што Вольга Калацкая затрыманая Следчым камітэтам у рамках крымінальнай справы. Па якім артыкуле, пакуль невядома.

Вольга Калацкая перакладала на беларускую мову творы Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанса, Артура Голдэна і іншых. Пераклады друкаваліся ў часопісах «Крыніца», «Дзеяслоў» і ARCHE. Таксама яна перакладала на беларускую мову фільмы і мультфільмы, уключаючы «Гладыятара», «Шрэка-2» і іншыя.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: