Ператрус у прафсаюзе РЭП, затрыманы Генадзь Фядыніч

У цэнтральным офісе Беларускага незалежнага прафсаюзу ў Салігорску 2 жніўня адбыўся ператрус.

Пра гэта паведаміў карэспандэнту “Радыё Свабода” актывіст Сяргей Антусевіч.

Таксама ён сказаў, што цяпер вобшук праводзіцца на офісе прафсаюзу РЭП.

З чым звязаныя гэтыя ператрусы, Сяргей Антусевіч не паведаміў.

«Вядома, што старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу Мікалай Зімін даў падпіску аб неразгалошванні дадзеных па крымінальнай справе. Таму пра што ідзе гаворка, пакуль цяжка казаць», — сказаў Сяргей Антусевіч.

Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук цяпер знаходзіцца ў Першамайскім дэпартаменце фінансавых расследаванняў. Пра гэта ён сказаў карэспандэнту “Радыё Свабода”.

«Пакуль нічога не магу паведаміць пра сутнасць справы, мяне выклікалі, прывезлі на дом мне позву. Я толькі сёння прыехаў, усю ноч быў у дарозе. Мяне паднялі, я, можна сказаць, ня спаў. Мне патэлефанавалі з Салігорску, што там быў ператрус, забралі ноўтбукі і жорсткія дыскі кампутараў. Больш нічога не ведаю».

У Камітэце дзяржкантролю паведамілі, што справа распачата па фактах нявыплаты падаткаў.

Прававы інспектар прафсаюза Юрый Белякоў распавёў журналістам, што праверка з фінансавай разведкі прыйшла каля 9-й гадзіны раніцы, іх было прыкладна 10 чалавек, паведамляе "Еўрарадыё".

 "Паказалі пастанову пракурора аб тым, што расследуецца справа аб ухіленні ад выплаты падаткаў. Гэта справа ў дачыненні да нашых лідараў Аляксея Комліка і Генадзя Фядыніча. Сутнасць яе такая ж, як і была ў справе Бяляцкага", — кажа Белякоў.

Ператрус цягнуўся каля шасці гадзін. Супрацоўнікі ДФР забралі фінансавыя дакументы, некалькі камп’ютараў, з іншых камп’ютараў забралі жорсткія дыскі.

Белякоў кажа, што прапаноўваў сілавікам аддаць фінансавыя дакументы адразу, каб не грамілі офіс. Але тыя нібыта сказалі, што будуць шукаць наркотыкі і зброю. Сілавікі нават зламалі дзверы ў кабінет Комліка, бо не было ключа ад іх.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • таня
  • 2017-08-02 18:27:28
Единственный профсоюз, который помогал простым людям и его хотят уничтожить!

Больш цікавага на «Новым Часе»: