Ператрус у журналісткі Нrodna.life Ірыны Новік

Журналістка і рэдактар спецпраектаў Hrodna.life Ірына Новік паведаміла, што ў яе дома ператрус. Пра гэта піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Паведамляецца, што Ірына Новік — сведка па крымінальнай справе супраць кіраўніка гродзенскага «Цэнтра гарадскога жыцця» Паўла Мажэйкі («Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму»).

Нагадаем, пракуратура Гродна 26 сакавіка ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка прыватнай установы «Цэнтр гарадскога жыцця» Паўла Мажэйкі і мастака Алеся Пушкіна, а таксама іншых асоб «за здзяйсненне наўмысных дзеянняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму», па ч.3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Прычынай стала тое, што 19 сакавіка на выставе карцін, арганізаванай названымі грамадзянамі, дэманстраваўся выкананы Пушкіным партрэт удзельніка беларускага антыбальшавіцкага супраціву Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: