Ператварыце «Таблеткі ў кветкі» — і будуць здаровымі дзеткі

Клуб «Крыніца валанцёраў» разам з грамадскім аб’яднаннем «Фіальта» правёў у Мінску майстар-клас для тых, хто хоча дапамагаць хворым дзецям ў лякарнях.


На сустрэчу валанцёраў былі запрошаныя ўсе жадаючыя: тыя, хто ўжо займаецца такой дапамогай і тыя, хто хацеў бы далучыцца да гэтай справы.

Амаль кожны з нас з дзяцінства ведае, што такое лякарня. Амаль кожны з нас уяўляе, што такое шпітальная бялізна, шпітальны пах і бясконцыя горкія пігулкі, якія прымушаюць прымаць па некалькі разоў на дзень. Але кожную горкую таблетку можна размаляваць у «кветку». Прынамсі, сёння па бальніцах часта можна сустрэць клоунаў, якія дапамагаюць хворым дзеткам перажываць іх хваробы.

Майстар-клас па твістынгу

Валанцёры намагаліся арганізаваць майстар-класы, якія з лёгкасцю можа выкарыстоўваць звычайны чалавек — гэта і патрэбныя веды па псіхалогіі, і фокусы, і гульні, і майстар-клас па твістынгу (калі са звычайных балонікаў робяць цацкі і жывёлін).

Майстар-клас па аквагрыме

Адкрыў сустрэчу валанцёраў выступ па псіхалогіі дырэктара сацыяльнага цэнтра «Шчаслівы малыш» Ірыны Шмак.

Вольга Севярынец дае прыз пераможцу ў гульні

Вольга Севярынец дае прыз пераможцу ў гульні

Ірына Шмак

Сярод удзельінкаў былі вядомыя бальнічныя клоўны «Fanny nose», што паказалі гульні, якія можна выкарыстоўваць у працы з дзецьмі.

Ілюзіяніст Віталь Паўлаградскі паказвае фокусы

Ілюзіяніст Віталь Паўлаградскі паказвае фокусы

Бальнічныя клоуны паказваюць гульню

Кіраўнік праекта садзейнічання рэабілітацыі «Ацаляльная магія» Віталь Паўлаградскі паказваў самыя простыя фокусы, для якіх не трэба асаблівых талентаў і дарагога інвентару. Паказаныя валанцёрам фокусы змогуць не толькі забаўляць малых, але яшчэ і распрацоўваць маторыку рук.

А аквагрымёры, якія прыйшлі са сваімі фарбамі і блёсткамі паказалі, як за дзве хвіліны тварык дзяўчынкі можа пераўтварыцца ў твар прынцэсы, а тварык хлопчыка — у чалавека-павука.


Нагадаем, што пра адну з акцый клуба «Крыніца валанцёраў» «Новы Час» ужо пісаў.

«Крыніца валанцёраў» — унікальнае для Беларусі аб’яднанне, якое дапамагае добраахвотнікам розных накірункаў атрымліваць новыя веды па сваёй працы, каардынуе дзейнасць розных арганізацый, прапаноўвае усім жадаючым накірункі і валанцёрскія каманды, да якіх з лёгкасцю можна далучацца. Падобныя сустрэчы клуб праводзіць, каб прыцягнуць ўвагу грамадскасці да актуальных тэмаў валанцёрскага жыцця і для яднання розных супольнасцяў і арганізацыяў у сяброўскай атмасферы адукацыі і супрацы.


Далучыцца да валанцёрскага клуба «Крыніца валанцёраў» можна праз сацыяльныя сеткі па тэгу krynicavalanciorau альбо праз пошту krynicavalanciorau@gmail.com

Наступная сустрэча клуба будзе прысвечаная тэме «Цяжкія падлеткі».

фота — «Fanny nose»


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: