Першая вясновая навальніца ператварыла вуліцы Гродна ў рэкі

Залітая ўшчэнт Савецкая плошча і яе ваколіцы, затопленая кавярня "Werden" — такімі ўбачылі наступствы першай вясновай навальніцы ў Гродне карэспандэнты "Твайго стылю".


Навальніца пачалася ў нядзелю, 17 красавіка, каля 17 гадзін.






Праз лічаныя хвіліны супрацоўнікі гастрабару "Werden", што месціцца ў сутарэннях фабрыкі «Акцэнт», ужо прасілі сваіх кліентаў перайсці з адной залы, куды імкліва паступала вада з вуліцы, у другую.






Дапамагло ненадоўга — праз 10 хвілін усіх наведвальнікаў папрасілі пакінуць кавярню, бо вада працягвала прыбываць. Прыйшлося нават выклікаць МНС.






Тым часам людзі, якіх непагода заспела на вуліцы, скакалі праз бурныя патокі, спрабуючы схавацца ў крамах, кавярнях ды іншых публічных будынках, у брамах ці пад навесамі.





Фота: Руслан Кулевіч, Вітаўт Руднік 

Твой Стыль 


Читать полностью:http://naviny.by/rubrics/society/2016/04/18/ic_articles_116_191469/



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: