Першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку

Пасля выканання рэгламентных работ, прадугледжаных этапам доследна-прамысловай эксплуатацыі, 8 сакавіка ў 02.14 першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку, паведамляе Мінэнерга.
energybase.ru

energybase.ru

Цяпер ідзе павышэнне ўзроўню магутнасці рэактарнай устаноўкі.

У адпаведнасці з праграмай этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі, на першым энергаблоку будуць працягнутыя выпрабаванні сістэм і абсталявання, а таксама рэгламентныя працы. На гэты час з 394 запланаваных выпрабаванняў дадзенага этапу паспяхова завершаны 259.

Таксама Мінэнерга паведаміла, што 7 сакавіка на другім энергаблоку БелАЭС пачалася загрузка імітатараў цеплавыдзяляльных зборак у корпус рэактара.

7 сакавіка ў 19.31 першы імітатар цеплавыдзяляльнай зборкі (ЦВС) загружаны ў корпус рэактара другога энергаблока БелАЭС. Усяго іх будзе загружана 163.

Імітатары ЦВС з'яўляюцца дакладнай копіяй цеплавыдзяляльных зборак, цалкам паўтараючы іх канструкцыю. Яны выкарыстоўваюцца замест штатных ЦВС у перыяд пусканаладачных работ для праверкі рэактарнай ўстаноўкі на адпаведнасць праектным характарыстыкам і патрабаванням бяспекі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: