Першы канал выдаліў інфармацыю пра смерць ад каронавіруса ў Беларусі

Федэральны Першы канал Расійскага тэлебачання ў навінавым сюжэце заявіў аб тым, што ад каронавіруса «першыя смерці зафіксаваныя ў ЗША, Аўстраліі, Тайландзе, Беларусі». Міністэрства аховы здароўя нашай краіны адзначае, што дадзеная інфармацыя ў дачыненні да Беларусі з'яўляецца хлуснёй і не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю.
«У Рэспубліцы Беларусь на сённяшні дзень зарэгістраваныя тры выпадкі, у якіх вылучаны фрагмент РНК, верагодна, які належыць тыпу каронавіруса 2019-nCoV. Усе тры пацыента адчуваюць сябе здавальняюча, клінічных сімптомаў захворвання ў іх няма.

У сувязі з распаўсюджваннем фэйкавай інфармацыі ў дачыненні да нашай краіны будуць прыняты адпаведныя меры рэагавання таксама па лініі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства замежных спраў і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь заклікаюць журналістаў быць адказнымі і ўважлівымі, а галоўнае — пераправяраць інфармацыю, што датычыцца такой балючай для насельніцтва тэмы, як каронавірусная інфекцыя», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Мінздароўя.

Адзначым, што цяпер на сайце Першага каналу знікла інфармацыя пра смерць ад каронавіруса ў Беларусі. Відэа, у якім яна прагучала, недасяжнае. Аднак ніякіх абвяржэнняў, удакладненняў ці прабачэнняў у сувязі з распаўсюджваннем фэйкавай інфармацыі канал не апублікаваў.

У той жа час у адным з сюжэтаў кагала пра распаўсюд віруса ў Еўропе адзначаецца: «Але каму вайна, а каму маці родная. Пакуль адны перажываюць за сваё жыццё, іншыя ловяць хайп на сітуацыі з каронавірусам. Прысвячаюць яму песні і збіраюць прагляды на "Ютубе"».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: