Першы сёлета экафестываль Пастарнак пройдзе ў Мінску

У Мінску 15-16 жніўня ў прасторы Moving Art Factory стартуе экалагічны фестываль "Пастарнак", які аб'ядноўвае прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, спартсменаў, экспертаў прыгажосці і экаактывістаў.


Гэтым разам ён доўжыцца цэлых два дні! А значыць будзе ў два разы больш станоўчых эмоцый, крутых ідэй і яркіх навінак гэтага сезону! "Пастарнак" рыхтуе для сваіх гасцей самыя "зялёныя" выхадныя гэтага лета!

Экалагічны фестываль "Пастэрнак" вось ужо шосты раз збірае на адной пляцоўцы тых, хто імкнецца зрабіць сваё жыццё больш здаровым і камфортным, не наносячы пры гэтым шкоды навакольнаму асяроддзю. Фестываль прысвечаны пытанням прыгажосці, здаровага харчавання і экалагічнага ладу жыцця.

Сёлета фестываль праходзіць 15 і 16 жніўня, праца зон актыўнасці і запланаваныя мерапрыемствы пачынаюцца ў 12:00 і працягнуцца да 20:00. Удзел у фестывалі прымуць 30 прадстаўнікоў розных напрамкаў.

Гасцей фестывалю чакаюць:

- праграма бясплатных трэніровак і заняткаў па ёзе
- кінапаказы
- лекцыя
- творчыя майстар-класы
- сустрэча са спікерамі
- экаініцыатывы
- дзіцячая зона
- веганскі фудкорт і многае іншае.

Акрамя таго, удзельнікі змогуць набыць экапрадукты, экалагічна чыстую касметычную прадукцыю, тавары для дома, карысныя дробязі для сябе і сваіх блізкіх.

Падрабязная праграма "Пастарнак-2020" хутка з'явіцца на афіцыйным сайце экапраекта.
Уваход вольны! Зарад бадзёрасці і прыемнае баўленне часу ўсім, хто прыйдзе, гарантаваныя.

Пачніце сваё жыццё пасля самаізаляцыі правільна! Пачніце яго з "Пастарнак"!

Дзе: Мінск, Куйбышава, 22, Прастора Moving Art Factory

Калі: 15 і 16 жніўня 2020 года


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: