Першыя дэкрэты Байдэна будуць тычыцца барацьбы з пандэміяй і эканомікі

Адразу пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта ЗША 20 студзеня Джо Байдэн падпіша шэраг дэкрэтаў, якія тычацца такіх тэм, як пандэмія каронавіруса, эканоміка, клімат і дыскрымінацыя.
Новаабраны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн плануе адразу пасля ўступлення на пасаду падпісаць каля дзесяці дэкрэтаў. Пра гэта паведаміў будучы кіраўнік апарата Белага дома Рон Клейн у суботу, 16 студзеня. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра такія "крызісы, якія патрабуюць прыняцця тэрміновых мер", як пандэмія каронавіруса і аднаўленне эканомікі.

Дэкрэты будуць таксама тычыцца такіх тэм, як пераадоленне наступстваў змены клімату і барацьбы з дыскрымінацыяй, растлумачыў далей Клейн. Ён адзначыў, што Байдэн не толькі імкнецца выправіць "сур'ёзныя памылкі", дапушчаныя дзеючым прэзідэнтам Дональдам Трампам, але і мае намер садзейнічаць далейшаму развіццю краіны.

У ходзе перадвыбарчай кампаніі Джо Байдэн заяўляў, што мае намер у першы ж дзень свайго прэзідэнцкага праўлення адмяніць здзейснены  пры Трампе выхад ЗША з Парыжскага пагаднення па клімаце і ўведзеную ім жа забарона на ўезд у ЗША для грамадзян сямі пераважна мусульманскіх краін.

Узмоцненыя меры бяспекі пасля штурму Капітолія

7 студзеня Кангрэс ЗША афіцыйна зацвердзіў дэмакрата Джо Байдэна на пасадзе наступнага прэзідэнта ЗША, у якую палітык павінен уступіць 20 студзеня. Байдэн набраў больш за 270 зацверджаных Кангрэсам галасоў выбарнікаў.

6 студзеня сумеснае пасяджэнне абедзвюх палат Кангрэса, падчас якога павінны былі быць зацверджаныя вынікі галасавання ў Калегіі выбаршчыкаў, было перапынена з-за масавых беспарадкаў на Капіталійскім узгорку, учыненых тысячамі прыхільнікаў Трампа. Агрэсіўна настроеныя пратэстоўцы ўварваліся ў будынак Кангрэса, паліцыі прыйшлося эвакуіраваць заканадаўцаў. Паведамляецца, што падчас беспарадкаў загінулі не менш за чатыры чалавекі. Для навядзення парадку да Капітолія была накіравана Нацыянальная гвардыя ЗША.

Цырымонія ўступлення Джо Байдэна ў пасаду пройдзе пры ўзмоцненых мерах бяспекі. Акрамя тысяч паліцэйскіх будуць задзейнічаны больш за 20 тысяч салдат Нацыянальнай гвардыі.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: