«Песняры» на чале з Анатолем Кашапаравым выступілі ў «ДНР»

«Песняры» на чале з Анатолем Кашапаравым 3 кастрычніка правялі канцэрт у Данецку. За папярэдні выступ у акупаваным Луганску Кашапараву ўжо забаронены ўезд ва Украіну.

Фота www.donetsk.kp.ru. З асабістага архіву 


Адметна, што саліст «Песняроў» адразу пасля развалу СССР эміграваў у ЗША, дзе пражыў больш за 20 гадоў. Яго сям'я жыве ў Фларыдзе, а сам Кашапараў чаргуе знаходжанне на постсавецкай прасторы і ў Амерыцы, паведамляе nn.by.

Анатоль Кашапараў распавёў у інтэрв’ю для данецкай “Камсамольскай праўды”, што ў ДНР дае ўсяго адзін канцэрт: “У Вільні мяне чакае жонка Ларыса з сынам. Яны прыляцелі з Амерыкі. Нарэшце сям'я, хай і не ў поўным складзе, будзе побач. Цэлых два месяцы. А праз тыдзень я выступаю ў Дзюсельдорфе, у Берліне. Потым — у Маскве і Мінску. Пасля два месяцы правядзем з сям'ёй у Амерыцы. А ў лютым «Песняры» адправяцца на гастролі ў Ніжні Ноўгарад, Перм і іншыя гарады Расіі.

Анатоль Кашапараў расказаў данецкім журналістам і пра тое, як даехаў у “прыфрантавы Данецк”: “ З Мінска ехалі ў Данецк праз Расію, нам была арганізавана «зялёная вуліца». Усюды нас памятаюць і на мытнях падоўгу не правяралі”.

А наконт уражанняў ад Данецку Анатоль Кашапараў адзначыў: “Да вас я часта прыязджаў з канцэртамі ў 70-80-я гады. Прычым былі ў Данецку па два тыдні. Тут у мяне было шмат сяброў. Думаю, многія з іх засталіся ў Данецку, проста яны сталі старэй. У Амерыцы мяне заўсёды цягнула сюды. Памятаю, на пачатку 70-х ЮНЕСКА прызнала Данецк самым зялёным прамысловым горадам у свеце. І цяпер горад мільёна руж зялёны, на яго вуліцах чысціня. І дыхаецца вельмі лёгка”.





Абмеркаванне:

  • Игорь Валентинович
  • 2017-10-09 16:26:41
Бывшему Беларусу .а теперь 67-летнему американцу с 26 летним стажем жизни в Америке похрену внутрисовковые разборки, а троих детей кормить надо... Хотя, конечно, узнавать про подобные гастрольные туры Анатолия Ефимовича неприятно...  Мне кажется  что у него в ЮсЭй - дела с деньгами  не очень хорошо и по этому он решил спеть перед Террористами !.  Наш с Вами Долг - сделать так  что бы   у него в ЮсЭй - дела изменились ! Я например - сейчас напишу обращение в Эммигрэйшен .  Обзательно и подробно укажу - что человек  зарабытывает несказанные суммы в Долларах на  подконтрольных Террористам Территориях !..   Налоговая Служба - очень обрадуется  такой работе ! А Служба Эмиграции - с удовольствием поможет ему НАВСЕГДА вернуться на его Родину !.. Депортация - конечно же пойдёт ему на пользу !.. Депортация - всегда и всем идёт на Пользу !..

Каментаваць