«Пікет у інтэрнэце». Экс-работніцу «Белавіі» арыштавалі за зварот супраць гвалту

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска палічыў відэазварот работнікаў грамадзянскай авіяцыі супраць гвалту «пікетаваннем з выкарыстаннем кампутарнай сеткі Інтэрнэт», піша Свабода са спасылкай на назіральнікаў "Вясны".



Ролік апублікавалі 20 лістапада. Супрацоўніцу авіякампаніі «Белавія» Надзею Букатую, якая знялася ў ім, неўзабаве звольнілі.

12 студзеня суддзя Аляксандар Рудэнка асудзіў яе на на 15 дзён арышту.

Днём раней, 11 студзеня, за гэтае ж відэа арыштавалі на 15 дзён Уладзіміра Галаша.

Сёння ў судовых раскладах працэсы над яшчэ чатырма ўдзельнікамі відэазвароту.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: