Пікет у Маямі ў падтрымку свабоды ў Беларусі і Расіі

9 чэрвеня прадстаўнікі Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА) падтрымалі пікет палітычнай арганізацыі «Новая Свабода Расіі» супраць дыктатуры і ў абарону свабоду слова.

Падчас правядзення пікету кіраўнік арганізацыі Яўген Маленка адзначыў, што напярэдадні Дня Расіі важна звярнуць увагу на рэальную сітуацыю ў РФ — рэпрэсіі ў дачыненні да апазіцыйных дзеячаў, адсутнасць свабоды слова, распальванне вайны, анексію Крыма.


Андрэй Пушкароў, старшыня аддзелу БАЗА Паўднёвай Фларыды, падтрымаў Яўгена Маленку: «Мы, беларусы, сутыкаемся з падобнымі праблемамі ў нашай краіне». Андрэй Пушкароў адзначыў падабенства праблемаў у Расіі і Беларусі: паўсюль поўная ўсёдазволенасць улады і нязменнасць палітычнага рэжыму.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі падпісалі ліст з патрабаваннем вызваліць усіх асуджаных па палітычных матывах.


 Паводле прэс-службы БАЗА 

Фота Андрэй Пушкароў 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!