Пікеты ў падтрымку Надзеі Саўчанка завяршыліся складаннем пратаколаў

Каля расійскай амбасады ў Мінску ў другой палове дня 17 красавіка актывісты зладзілі два адзіночныя пікеты. 
Наталля Гарачка-Басалыга праводзіць пікет у падтрымку Надзеі Саўчанка. Фота "Нашай Нівы"

Наталля Гарачка-Басалыга праводзіць пікет у падтрымку Надзеі Саўчанка. Фота "Нашай Нівы"




Вольга Нікалайчык і Наталля Басалыга трымалі партрэт украінскай лётчыцы Саўчанкі, асуджанай у Расіі, і заклікалі падтрымаць наступную акцыю, 18 красавіка,  у падтрымку Надзеі, якая трымае зараз сухую галадоўку.


Неўзабаве супрацоўнікі міліцыі ў форме склалі на пікетоўшчыц пратаколы адміністратыўнага правапарушэння за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць